Экспазіцыя “Прылады працы руплівых гаспадароў”

Дадзены раздзел экспазіцыі ўтрымлівае вялікі набор прадметаў, неабходных для паўсядзённых працоўных клопатаў беларуса. Гэта працоўны інвентар, які выкарыстоўваўся для дрэваапрацоўкі, ткацтва, кавальскай, шавецкай, абутковай, будаўнічай справы.

КРОСНЫ

(станок для ткацтва)

 

ЧАЎНОК

(ткацкая прылада для пракідвання ніткі ў працэссе ткання)

НАЧОЎКІ, НОЧВЫ

(карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам)

КАПЫЛ

(кавалак дрэва ў форме ступні, па якім шавец робіць абутак)

ДЗЕРАВЯШКІ

(абутак з дрэва)

ГРЭБЕНЬ

(прылада для часання льнянога валакна)

ПРАС С ТРУБОЙ

(прылада для прасавання тканіны)

НАЖНІЦЫ СПРУЖЫННЫЯ

(прылада для стрыжкі авечак)

 

ФУГАНАК, ГЭБЕЛЬ

(стругальны дрэваапрацоўчы інструмент)

КАСКА ПАЖАРНАЯ

(галаўны ўбор, які выкарыстоўваўся  пры тушэнні пажараў)

поделиться в: