Олимпиадное движение

Приглашаем желающих принять участие

в первом (школьном) этапе республиканской олимпиады по учебным предметам

В олимпиаде могут принимать участие учащиеся VIII класса по математике, трудовому обучению, информатике, физической культуре и здоровью, учащиеся IX класса – по математике, белорусскому языку и литературе, русскому языку и литературе, биологии, химии, физике, информатике, трудовому обучению, физической культуре и здоровью.

Первый (школьный) этап республиканской олимпиады пройдет в следующие сроки:

Учебный предмет

Классы

Название тура

Время проведения

Дата проведения

Белорусский язык и литература

9

комплексная работа

10.00-12.00

11.10.2024

Математика

8, 9

теоретический

10.00-13.00

12.10.2024

Биология

9

теоретико-практический

10.00-12.00

 

17.10.2024

Русский язык и литература

9

комплексная работа

10.00-12.00

18.10.2024

География

9

теоретико-практический

10.00-12.30

19.10.2024

Информатика

2 ступень

практический

10.00-13.00

21.10.2024

Физика 

9

теоретический

10.00-12.00

23.10.2024

Физическая культура и здоровье

2 ступень

теоретический

10.00-11.00

24.10.2024

плавание

12.00

Физическая культура и здоровье

2 ступень

игровые виды спорта

тестирование по общей физической подготовке

10.00

25.10.2024

Химия

9

теоретико-практический

10.00-12.30

 

25.10.2024

Трудовое обучение

2 ступень

теоретический

практический

10.00-10.30

11.00-13.00

26.10.2024

 

 

 

По всем вопросам участия в первом этапе олимпиады обращайтесь к учителям-предметникам!

Положение о первом этапе республиканской олимпиады по учебным предметам

развернуть

ПАЛАЖЭННЕ 

аб першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Палажэнне аб першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах (далей – першы этап алімпіяды) вызначае:

мэты і задачы этапа алімпіяды;

парадак яе арганізацыі і правядзення;

парадак падвядзення вынікаў алімпіяды;

парадак фарміравання і падрыхтоўкі каманды да ўдзелу ў другім этапе алімпіяды.

  1. Першы этап алімпіяды праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш здольных, адораных вучняў установы.
  2. Асноўнымі задачамі першага этапу алімпіяды з’яўляюцца:

павышэнне цікавасці вучняў да вывучаемых вучэбных прадметаў, развіццё іх творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы;

стымуляванне дзейнасці педагагічнага калектыву па развіцці здольнасцей адораных навучэнцаў;

актывізацыя работы факультатыўных заняткаў, гурткоў, іншых форм пазакласнай і пазашкольнай работы з вучнямі;

прапаганда навуковых ведаў і развіццё цікавасці вучняў да навуковай дзейнасці;

падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды.

  1. Першы этап алімпіяды праводзіцца ва ўстанове кожны навучальны год.
  2. Першы этап алімпіяды праводзіцца па наступных вучэбных прадметах: беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, англійская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, інфарматыка, геаграфія, працоўнае навучанне, фізічная культура і здороўе.

На першым этапе алімпіяды пералік вучэбных прадметаў, па якіх праводзіцца алімпіяда, вызначаецца ўстановай адукацыі.

  1. Для забеспячэння правядзення першага этапу алімпіяды прыцягваюцца работнікі ўстановы.

 

ГЛАВА 2

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І ПРАВЯДЗЕННЯ ПЕРШАГА

ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

 

  1. Падрыхтоўку і правядзенне першага этапу алімпіяды забяспечвае ўстанова адукацыі.
  2. Першы этап алімпіяды праводзіцца не пазней за кастрычнік бягучага навучальнага года. Канкрэтныя тэрміны правядзення алімпіяды вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
  3. Месца правядзення першага этапу алімпіяды вызначаецца ўстановай адукацыі.
  4. Першы этап алімпіяды, з улікам спецыфікі вучэбнага прадмета, можа ўключаць наступныя туры: тэарэтычны, практычны, эксперыментальны, тэставы, творчы.
  5. Для падрыхтоўкі і правядзення першага этапу алімпіяды кіраўніком установы адукацыі ствараецца арганізацыйны камітэт (далей – аргкамітэт).
  6. У склад аргкамітэта першага этапу алімпіяды ўключаюцца прадстаўнікі кіраўніцтва ўстановы адукацыі, настаўнікі-прадметнікі.
  7. Аргкамітэт першага этапа алімпіяды:

фарміруе і зацвярджае склад журы, спісы ўдзельнікаў першага этапу алімпіяды;

распрацоўвае і зацвярджае праграмы і парадак правядзення першага этапа алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце;

забяспечвае тыражыраванне, захоўванне алімпідных заданняў і іх канфедэнцыяльнасць;

узнагароджвае пераможцаў дыпломамі;

асвятляе вынікі правядзення першага этапа алімпіяды на сайце ўстановы і ў сродках масавай інфармацыі;

ажыццяўляе аналіз вынікаў правядзення першага этапу алімпіяды і прадастаўляе справаздачу і пратаколы вынікаў алімпіяды, а таксама работы з выкананымі заданнямі пераможцаў (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) ў дзяржаўную ўстанову “Смаргонскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” (дадатак 1-3);

забяспечвае правядзенне інструктыўнай нарады з журы і ўпаўнаважанымі асобамі;

фарміруе каманду для ўдзелу ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных вучэбных прадметах.

  1. Аркамітэт першага этапу алімпіяды:

арганізуе першы этап алімпіяды па адзіных тэкстах і ў адзіныя дні;

вызначае парадак падрыхтоўкі каманды да ўдзелу ў наступным этапе алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце з улікам яго спецыфікі;

арганізоўвае падрыхтоўку каманды да ўдзелу ў другім этапе алімпіяды.

  1. Для падвядзення вынікаў алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце ствараецца журы.

Склад журы па кожным вучэбным прадмеце фарміруецца са спецыялістаў адпаведных адукацыйных абласцей. Журы ўзначальвае старшыня, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні.

  1. Колькасны склад журы на першым этапе алімпіяды ўстанаўліваецца ў колькасці 3 чалавек па кожным вучэбным прадмеце.
  2. Журы алімпіяды:

правярае і ацэньвае выкананне алімпіядных заданняў у адпаведнасці з крытэрымі ацэньвання выканання алімпідных заданняў;

інфарміруе ўдзельнікаў аб выніках першага этапу алімпіяды па кожным прадмеце;

разглядае звароты ўдзельнікаў па пытаннях, якія ўзніклі ў іх па выніках ацэньвання, выкананых імі алімпіядных заданняў, пасля завяршэння першага этапу алімпіяды па кожным прадмеце;

інфарміруе удзельнікаў пра вынікі іх удзелу ў першым этапе алімпіяды;

вызначае пераможцаў першага этапу алімпіяды;

афармляе выніковую дакументацыю.

  1. Рашэнні журы першага этапу алімпіяды прымаюцца на іх пасяджэннях і афармляюцца пратаколамі.

 

ГЛАВА 3

УДЗЕЛЬНІКІ ПЕРШАГА ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

        

  1. У першым этапе алімпіяды прымаюць удзел усе жадаючыя вучні ўстановы адукацыі.

 

ГЛАВА 4

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ПЕРШАГА ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

 

  1. У дзень правядзення першага этапу алімпіяды ажыццяўляецца азнаямленне ўдзельнікаў алімпіяды з правіламі бяспечных паводзін у перыяд правядзення першага этапу алімпіяды.
  2. У месцы правядзення першага этапу алімпіяды могуць знаходзіцца толькі асобы, якія вызначаны парадкам правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце .
  3. Парадак шыфравання і дэшыфравання работ удзельнікаў ажыццяўляецца згодна парадку правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.
  4. У кабінетах, прадназначаных для выканання алімпіядных заданняў колькасць месцаў павінна адпавядаць колькасці ўдзельнікаў так, каб за сталом знаходзіўся адзін чалавек.
  5. Парадак збору і прадстаўлення журы выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў вызначаецца парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.
  6. Работы з выкананымі алімпіяднымі заданнямі захоўваюцца ва ўстанове адзін год.
  7. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне правядзення першага этапу алімпіяды вызначаецца парадкам правядзення алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.

 

ГЛАВА 5

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕРШАГА ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

 

  1. Падчас правядзення першага этапу алімпіяды ўдзельнік мае права:

задаваць пісьмова пытанні журы па ўмове алімпіяднага задання;

карыстацца неабходнымі для выканання алімпіядных заданняў сродкамі, вызначанымі парадкам правядзення алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце;

пакідаць месца выканання алімпіяднага задання ў выключных выпадках на непрацяглы час. Месца правядзення туру не можа пакідаць адначасова больш аднаго ўдзельніка.

  1. Падчас правядзення першага этапу алімпіяды ўдзельніку забараняецца:

прыносіць і выкарыстоўваць кнігі, сшыткі, запісы, уласныя электронныя носьбіты інфармацыі, сумкі, мабільныя тэлефоны, пэйджары і іншыя сродкі электроннай сувязі;

размаўляць, перасаджвацца без дазволу асобы, вызначанай парадкам правядзення алімпіяды па адпаведным прадмеце, абменьвацца зробленымі запісамі з іншымі ўдзельнікамі.

  1. Удзельнік першага этапу алімпіяды абавязаны:

выконваць правілы тэхнікі бяспекі, правілы пажарнай бяспекі;

выконваць праграму правядзення першага этапу алімпіяды;

выконваць парадак правядзення першага этапу алімпіяды па адпаведным вучэбным прадмеце.

  1. Удзельнік можа быць адхілены ад удзелу ў першым этапе алімпіяды за:

спазненне на чарговы тур без уважлівай прычыны;

парушэнне парадку правядзення алімпіяды па адпаведным прадмеце;

наўмыснае псаванне камп’ютарнага і іншага абсталявання;

невыкананне патрабаванняў, прадугледжаных дадзеным Палажэннем.

 

ГЛАВА 6

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ ПЕРШАГА ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

 

  1. На першым этапе алімпіяды журы вызначае пераможцаў з ліку ўдзельнікаў першага этапу алімпіяды па класах.
  2. Колькасць пераможцаў на першым этапе алімпіяды вызначае аргкамітэт першага этапу алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.
  3. Пераможцы першага этапу алімпіяды ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ і ІІІ ступені.

 

ГЛАВА 7

ПАРАДАК ПАДРЫХТОЎКІ, ЗАХОЎВАННЯ І ДАСТАЎКІ АЛІМПІЯДНЫХ ЗАДАННЯЎ ДЛЯ ПЕРШАГА ЭТАПУ АЛІМПІЯДЫ

 

  1. Алімпіядныя заданні для першага этапу алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце:

прадастаўляюцца кіраўніку ўстановы адукацыі за адзін дзень да пачатку першага этапу алімпіяды;

тыражуюцца старшынёй аргкамітэта першага этапу алімпіяды.

  1. Алімпіядныя заданні для першага этапу алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце:

раскладваюцца ў канверты і захоўваюцца ў сейфе ўстановы адукацыі (кабінет дырэктара);

адкрываюцца членамі аргкамітэта першага этапу ў прысутнасці ўдзельнікаў алімпіяды па кожным вучэбным прадмеце.

свернуть
поделиться в: