Задачи деятельности

Мэты і задачы дзейнасці

ўстановы адуканыі на новы навучальны год

 

Мэта: стварэнне аптымальных умоў, якія садзейнічаюць раскрыццю індівідуальных асаблівасцей асобы навучэнцаў, іх разумоваму і фізічнаму развіццю, фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму ў адпаведнасці з актуальнымі запатрабаваннямі грамадства і дзяржавы

 

Задачы:

          на ўзроўні дашкольнай адукацыі:

  1. Удасканальваць работу па стварэнні бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове, захаванню і ўмацаванню здароўя выхаванцаў у цесным супрацоўніцтве педагогаў, медыцынскіх работнікаў і законных прадстаўнікоў;
  2. Актывізаваць работу педагагічнага калектыву па развіцці звязнага маўлення і культуры маўленчых зносін у выхаванцаў праз выкарыстанне славесных і дыдактычных гульняў;

          на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі:

  1. Забяспечыць павышэнне якасці адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з запытамі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў праз:

стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое забяспечвае даступнасць і якасць адукацыі ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі;

рэалізацыю кампетэнтнастнага падыходу пры навучанні і выхаванні;

удасканальванне сістэмы работы з высокаматываванымі і здольнымі навучэнцамі,

стварэнне умоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

  1. Удасканальваць выхаваўчую прастору ўстановы, якая садзейнічае развіццю ідэйна ўстойлівай, маральна і фізічна здаровай асобы навучэнцаў, здольнай да сацыяльна значымай дзейнасці, асэнсаванаму прафесійнаму выбару праз:

рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, накіраваных на развіццё ў навучэнцаў цікавасці і павагі да гістарычнага мінулага беларускага народа, яго культурнай спадчыны, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, адказнасці і гатоўнасці да выканання свайго грамадзянскага абавязку перад Айчынай;

рэалізацыю інформацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа актыўнага грамадзяніна”; вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны для вырашэння найбольш актуальных задач выхавання (у рамках праекта “ШАГ”);

развіццё лідэрскіх якасцяў навучэнцаў з дапамогай актывізацыі дзейнасці вучнёўскага самакіравання, дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў;

стварэнне ўмоў для прафесійнага самавызначэння навучэнцаў, аказанне педагагічнай падтрымкі навучэнцам у працэсе выбару прафесійнай сферы дзейнасці;

выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі з дапамогай сацыяльна значнай дзейнасці на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;

правядзення цыклаў выхаваўчых мерапрыемстваў, індывідуальнай работы, накіраванай на фарміраванне павагі непаўналетніх да закона, прававой кампетэнтнасці, устойлівых правамерных паводзін і прававой самасвядомасці, пачуцця адказнасці за свае дзеянні перад грамадствам і дзяржавай.

  1. Стварыць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці навучэнцаў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, павышэнне эфектыўнасці здароўезберагальнага асяроддзя установы, фарміраванне ў вучняў адказных адносін да свайго здароўя як да асабістай і грамадскай каштоўнасці, стратэгіі культуры бяспечных паводзін.
  2. Удасканальваць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

сістэмнае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу,  удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, актуалізацыю і паглыбленне ведаў настаўнікаў аб сучасных тэхналогіях навучання;

практыка-арыентаваны характар метадычнай работы, накіраваны на павышэнне якасці правядзення вучэбных, факультатыўных заняткаў;

фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне іх атэстацыі.

  1. Працягваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы праз прыцягненне розных крыніц фінансавання.